Фэстываль „Эпоха рыцарства” пройдзе пад Менскам
Пачатак фэстывалю 1 чэрвеня ў 11.00, заканчэньне - 2 чэрвеня ў 19.00.
Фэстываль гістарычнай рэканструкцыі „Эпоха рыцарства” пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры й побыту 1-2 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.
„Асноўная ідэя фэстывалю - паказ гісторыі заходнеэўрапейскага й беларускага Сярэдневякоўя: гістарычная рэканструкцыя турніраў і бітваў рыцараў, сярэдневяковай музыкі й танцаў, паходнага побыту”, - расказалі арганізатары.
На палях форуму пройдуць відовішчныя спаборніцтвы закаваных у дасьпехі рыцараў, масавыя баі пешых рыцараў - бугурты, турніры конных рыцараў, алебарднікаў, сярэдневяковых лучнікаў, будуць працаваць рыцарскі лягер і кірмаш рамесьнікаў, свае ўменьні прадэманструюць сярэдневяковыя музыканты, вулічны тэатар, танцавальныя калектывы.
На фэстывалі выступяць такія музычныя групы, як „Хардвуд”, „Літы талер”, Pawa, Cad Goddeu, „Стары Ольса”.

аз