БЧ пусьціць дадатковы цягнік зь Берасьця ў Варшаву на час Эўрагульняў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.05.2019 13:08
                    
                    Ён будзе адпраўляцца зь Берасьця ў 05:10 і прыбываць у Варшаву ў 7:55. 
                
                         Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  фота: Беларуская чыгунка
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  фота: Беларуская чыгунка 
                     
БЧ пусьціць дадатковы цягнік зь Берасьця ў Варшаву на час Эўрагульняў
Беларуская чыгунка па ўзгадненьні з польскімі калегамі пусьціць дадатковы цягнік зь Берасьця ў Варшаву падчас правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Цягнік міжнародных ліній №137/136 Берасьце-Варшава будзе курсіраваць па серадах, пятніцах і нядзелях з 16 чэрвеня па 14 ліпеня, за выключэньнем 30 чэрвеня. Ён будзе адпраўляцца зь Берасьця ў 05:10 і прыбываць у Варшаву ў 7:55. У адваротным кірунку цягнік пакіне станцыю Варшава-Цэнтральная ў 16:05 і прыбудзе ў Брэст-Цэнтральны а 21:06.
Расклад быў складзена з улікам магчымасьці перасадкі на цягнікі, якія курсіруюць у іншыя беларускія гарады, удакладнілі ў БЧ. Пасажыры ўжо могуць набыць квіткі на гэты цягнік.

тэлеграф/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар