100 тон беларускіх яблык зьнішчылі ў Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        26.05.2019 11:21
                    
                                 
                
                
                    Акцыю па затрыманьні ды ліквідацыі яблык правялі на Пскоўшчыне.
                
                
                    
                         www.portalsporzywczy.pl
www.portalsporzywczy.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Супрацоўнікі Пскоўскай мытні ва ўзаемадзеяньні з супрацоўнікамі ФСБ Расіі і Рассяльгаснагляду затрымалі дзевяць фур, паведаміла Паўночна-заходняе мытнае ўпраўленьне РФ.
У фурах перамяшчаліся польскія яблыкі і «яблыкі, краіну паходжаньня якіх вызначыць не ўяўляецца магчымым». Адзначаецца, што ўсе транспартныя сродкі ішлі з тэрыторыі Беларусі без суправаджальных дакумэнтаў.
103,5 тоны яблыкаў, незаконна ўвезеных на тэрыторыю РФ, канфіскаваныя і зьнішчаныя. Факт зьнішчэньня пацьверджаны відэаматэрыяламі.
Меркаваны кошт зьнішчанага тавару – 5 мільёнаў 175 тысяч расійскіх рублёў (каля 90 тысяч даляраў).
Паводле Наша Ніва/юл