Генпракуратура хоча ўвесьці публікацыю дэклярацый пра даходы чыноўнікаў
У якасьці меры па далейшым змаганьні з карупцыяй Генэральная пракуратура прапаноўвае ўвесьці абавязковую публікацыю дэклярацый аб даходах чыноўнікаў, паведаміў журналістам 23 траўня ў Палаце прадстаўнікоў генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк.
«Мы выступаем за публікацыю дэклярацый. Я не ведаю, як гэта прыме кіраўнік дзяржавы. Дарэчы, ён казаў, што людзі павінны ведаць пра чыноўнікаў, што ў іх ёсьць, за кошт чаго яны жывуць, якія ў іх будынкі, машыны. Мы пакуль толькі гаворым пра тое, што ў нас ёсьць такая ініцыятыва. Будзем прапаноўваць законапраект», – сказаў Канюк.
Паводле слоў генпракурора, гаворка ідзе пра чыноўнікаў усіх узроўняў, ад супрацоўніка мясцовага выканкама да міністра, у тым ліку якія знаходзяцца ў кадравым рэестры кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, выступаючы 19 красавіка з пасланьнем народу й парлямэнту, Аляксандр Лукашэнка назваў карупцыю «ганебнай з’явай» і папярэдзіў, што ў выпадку зьдзяйсьненьня карупцыйных злачынстваў «дараваньня не будзе нікому». Паведамляе «Радыё Рацыя»
Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/genprakuratura-prapanouvae-uvestsi-p/
У якасьці меры па далейшым змаганьні з карупцыяй Генэральная пракуратура прапаноўвае ўвесьці абавязковую публікацыю дэклярацый аб даходах чыноўнікаў, паведаміў журналістам 23 траўня ў Палаце прадстаўнікоў генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк.
«Мы выступаем за публікацыю дэклярацый. Я не ведаю, як гэта прыме кіраўнік дзяржавы. Дарэчы, ён казаў, што людзі павінны ведаць пра чыноўнікаў, што ў іх ёсьць, за кошт чаго яны жывуць, якія ў іх будынкі, машыны. Мы пакуль толькі гаворым пра тое, што ў нас ёсьць такая ініцыятыва. Будзем прапаноўваць законапраект», – сказаў Канюк.
Паводле слоў генпракурора, гаворка ідзе пра чыноўнікаў усіх узроўняў, ад супрацоўніка мясцовага выканкама да міністра, у тым ліку якія знаходзяцца ў кадравым рэестры кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, выступаючы 19 красавіка з пасланьнем народу й парлямэнту, Аляксандр Лукашэнка назваў карупцыю «ганебнай з’явай» і папярэдзіў, што ў выпадку зьдзяйсьненьня карупцыйных злачынстваў «дараваньня не будзе нікому». Паведамляе «Радыё Рацыя».
racyja.com/эж