Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі арганізацыі „Несьмяротны полк”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2019 14:52
Заснавальнікі ўсё ж такі маюць намер дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі арганізацыі „Несьмяротны полк”
Заснавальнікі ўсё ж такі маюць намер дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі.
Калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суда адхіліла апэляцыйную скаргу актывістаў на рашэньне Менскага гарадзкога суда аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі „Несьмяротны полк”. Пра гэта паведаміў адзін з заснавальнікаў арганізацыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Драко.
Паводле яго слоў, нягледзячы на гэта, заснавальнікі „Несьмяротнага палка” ўсё ж такі маюць намер дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі.
„Калі мы атрымаем пісьмовае заключэньне аб адмове ў рэгістрацыі, мы зьбярэм заснавальнікаў і прымем рашэньне праводзіць трэці ўстаноўчы сход, і далей падаваць на рэгістрацыю менскай гарадзкой арганізацыі. Можа, будзе так, можа, будзем ствараць як рэспубліканскую або міжнародную арганізацыю. Мы не спыняемся й будзем працаваць над стварэньнем афіцыйнай арганізацыі „Бесьсьмяротны полк”, — сказаў ён.
„Людзі не разумеюць, што „Несьмяротны полк” як грамадзкая арганізацыя й шэсьце гэта розныя рэчы. Шэсьце гэта фінал дзейнасьці ўсёй арганізацыі”, — дадаў Драко.
Акцыя „Несьмяротны полк” зьявілася ў 2012 годзе ў Расеі, а цяпер штогод праводзіцца 9 траўня ў розных краінах. Яе галоўная асаблівасьць складаецца ў тым, што людзі прыходзяць на шэсьце з партрэтамі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з георгіеўскімі стужачкамі.
У 2018 годзе ўлады Менска спачатку не дазволілі шэсьце „Несьмяротны палка”, але ў апошні момант усё ж далі згоду на яго правядзеньне. Пасьля гэтага арганізатары акцыі вырашылі зарэгістраваць аднайменнае грамадзкае аб’яднаньне, але Менгарвыканкам двойчы адмаўляў ім у гэтым. Актывісты ў сакавіку 2019 году абскардзілі рашэньне ў Менскім гарадзкім судзе, але там таксама адмовілі ў рэгістрацыі. У 2019 годзе ім дазволілі правесьці шэсьце 9 траўня па скарочаным маршруце.
belapan.by/racyja.com/аз

Калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суда адхіліла апэляцыйную скаргу актывістаў на рашэньне Менскага гарадзкога суда аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі „Несьмяротны полк”. Пра гэта паведаміў адзін з заснавальнікаў арганізацыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Драко.

Паводле яго слоў, нягледзячы на гэта, заснавальнікі „Несьмяротнага палка” ўсё ж такі маюць намер дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі.

„Калі мы атрымаем пісьмовае заключэньне аб адмове ў рэгістрацыі, мы зьбярэм заснавальнікаў і прымем рашэньне праводзіць трэці ўстаноўчы сход, і далей падаваць на рэгістрацыю менскай гарадзкой арганізацыі. Можа, будзе так, можа, будзем ствараць як рэспубліканскую або міжнародную арганізацыю. Мы не спыняемся й будзем працаваць над стварэньнем афіцыйнай арганізацыі „Несьмяротны полк”, — сказаў ён.

„Людзі не разумеюць, што „Несьмяротны полк” як грамадзкая арганізацыя й шэсьце гэта розныя рэчы. Шэсьце гэта фінал дзейнасьці ўсёй арганізацыі”, — дадаў Драко.

Акцыя „Несьмяротны полк” зьявілася ў 2012 годзе ў Расеі, а цяпер штогод праводзіцца 9 траўня ў розных краінах. Яе галоўная асаблівасьць складаецца ў тым, што людзі прыходзяць на шэсьце з партрэтамі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з георгіеўскімі стужачкамі.

У 2018 годзе ўлады Менска спачатку не дазволілі шэсьце „Несьмяротны палка”, але ў апошні момант усё ж далі згоду на яго правядзеньне. Пасьля гэтага арганізатары акцыі вырашылі зарэгістраваць аднайменнае грамадзкае аб’яднаньне, але Менгарвыканкам двойчы адмаўляў ім у гэтым. Актывісты ў сакавіку 2019 году абскардзілі рашэньне ў Менскім гарадзкім судзе, але там таксама адмовілі ў рэгістрацыі.

У 2019 годзе ім дазволілі правесьці шэсьце 9 траўня па скарочаным маршруце.

belapan.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт