Цэны на аўтазапраўках вырасьлі на адну капейку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        19.05.2019 13:40
                    
                                 
                
                
                    З пачатку мінулага году бэнзін і дызэльнае паліва даражэлі ўжо 40 разоў. 
                
                
                    
                         АЗС
geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
АЗС
geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі зноў на капейку падаражэла паліва. «Белнафтахім» абгрунтоўвае рост цаны бэнзіну і дызэльнага паліва ростам цаны нафты, якая пастаўляецца з Расеі. Канцэрн зьвяртае ўвагу, што з пачатку году цана імпартаванай нафты вырасла амаль на адну пяту, а цэны паліва – толькі на прыкладна 8%.
Сёлета паліва даражэе ўжо трынаццаты раз. СМІ падлічылі, што агулам з пачатку мінулага году бэнзін і дызэльнае паліва даражэлі ўжо 40 разоў. Амаль кожны раз – на адну капейку. Таму кіроўцы не заўважалі гэтага павышэньня. Аднак паліва ў Беларусі і так застаецца адным з самых танных у Эўропе.
У. Пац ПР/нг