Апошні званок у Менску пройдзе раней, чым у рэгіёнах 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.05.2019 17:02
                    
                                 
                
                
                    30 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў з дня трагічных падзей на Нямізе. 
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: sweetlouise/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: sweetlouise/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Апошні званок у Менску пройдзе раней, чым у рэгіёнах 
30 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў з дня трагічных падзей на Нямізе. 
Апошні званок для выпускнікоў менскіх школ і гімназій прагучыць 29 траўня. Пра гэта паведамляе агенцтва „Менск-Навіны”.
„Сёлета ўсе сьвяточныя мерапрыемствы, зьвязаныя з апошнім школьным званком, пройдуць у Менску 29 траўня, у адрозьненньне ад усіх іншых рэгіёнаў краіны, дзе падобнае сьвята заплянаванае на дзень пазьней. Гэта зьвязана з тым, што 30 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў з дня трагічных падзей, якія адбыліся ў сталіцы ў падземным пераходзе станцыі мэтро „Няміга” (тады загінулі 54 чалавекі), - распавёў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.
Адзначаецца, што рашэньне было прынята ўладамі горада, яно ўзгоднена з Міністэрствам адукацыі. Усяго ў гэтым годзе школы й гімназіі сталіцы заканчваюць 9 603 адзінаццаціклясьнікі.
nn.by/аз
Апошні званок для выпускнікоў менскіх школ і гімназій прагучыць 29 траўня. Пра гэта паведамляе агенцтва „Менск-Навіны”.
„Сёлета ўсе сьвяточныя мерапрыемствы, зьвязаныя з апошнім школьным званком, пройдуць у Менску 29 траўня, у адрозьненньне ад усіх іншых рэгіёнаў краіны, дзе падобнае сьвята заплянаванае на дзень пазьней. Гэта зьвязана з тым, што 30 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў з дня трагічных падзей, якія адбыліся ў сталіцы ў падземным пераходзе станцыі мэтро „Няміга” (тады загінулі 54 чалавекі)", - распавялa старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.
Адзначаецца, што рашэньне было прынята ўладамі горада, яно ўзгоднена з Міністэрствам адукацыі. Усяго ў гэтым годзе школы й гімназіі сталіцы заканчваюць 9 603 адзінаццаціклясьнікі.
nn.by/аз