Logo Polskiego Radia
Print

У БДЭУ зьявіцца факультэт лічбавай эканомікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.05.2019 17:11
У цяперашні час прыкладна 45% студэнтаў атрымліваюць адукацыю ў ВНУ за бюджэтныя сродкі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

У БДЭУ зьявіцца факультэт лічбавай эканомікі
У цяперашні час прыкладна 45% студэнтаў атрымліваюць адукацыю ў ВНУ за бюджэтныя сродкі.
У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце зьявіцца факультэт лічбавай эканомікі. Пра гэта 16 траўня расказаў журналістам Вячаслаў Шуцілін, кандыдатура якога ўзгоднена кіраўніком дзяржавы на пасаду рэктара гэтай ВНУ.
„Не скажу, што будзе кардынальна нешта зьмяняцца. Мы бярэм усё лепшае, што накоплена ў унівэрсытэце за мінулыя 85 гадоў. І, натуральна, рухаемся далей, адпавядаючы мэтам разьвіцьця нашай краіны, тым запытам, якія прад’яўляе да нас эканоміка, і сусьветным трэндам разьвіцьця эканамічнага й бізнэс-адукацыі”, – сказаў Вячаслаў Шуцілін.
Паводле яго слоў, у ВНУ, безумоўна, плянуецца адкрыць новыя спэцыяльнасьці.
„У нас ужо ёсьць рашэньне савета ўнівэрсытэта аб фарміраваньні факультэта лічбавай эканомікі. Мы будзем гэты кірунак вельмі актыўна прасоўваць, таму што ёсьць запыт з боку працадаўцаў, нашай эканомікі на спэцыялістаў, якія працуюць на стыку спэцыяльнасьцяў”, – заявіў новы рэктар.
У цяперашні час прыкладна 45% студэнтаў атрымліваюць адукацыю ў ВНУ за бюджэтныя сродкі, а астатнія, уключаючы замежных студэнтаў, – на платнай аснове. Вячаслаў Шуцілін лічыць гэты балянс аптымальным. Няма праблем і з наступным разьмеркаваньнем спэцыялістаў: колькасьць заявак ад працадаўцаў нават перавышае колькасьць выпускнікоў.
belta.by/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт