У Слоніме прайшла прэзэнтацыя Kamunikat.org
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.05.2019 17:57
                    
                                 
                
                
                    Аўтар ідэі Яраслаў Іванюк пазнаёміў слонімцаў з сайтам інтэрнэт-бібліятэкі, распавёў пра яе дзейнасьць, як ёю карыстацца й г.д.
                
                
                    
                         Яраслаў Іванюк фота: Радыё Рацыя
Яраслаў Іванюк фота: Радыё Рацыя
                     
                
                
                
               
                
                          
У Слоніме прайшла прэзэнтацыя Kamunikat.org
Стваральнік і адміністратар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк разам зь беларускім бардам Віктарам Шалкевічам наведалі Слонім і сустрэліся з журналістамі й чытачамі «Газеты Слонімскай».
Яраслаў Іванюк пазнаёміў слонімцаў з сайтам інтэрнэт-бібліятэкі, распавёў пра яе дзейнасьць, як ёю карыстацца, якія пэрыядычныя выданьні, кнігі, запісы дыскаў і г.д. сёньня знаходзяцца на Kamunikat.org. Госьць з Беластоку шчыра падзякаваў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» і «Слонімскага краю» за тое, што своечасова дасылаюцца сьвежыя нумары гэтых выданьняў на сайт. Яраслаў Іванюк таксама адказаў на шматлікія пытаньні журналістаў.
Стваральнік і адміністратар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк разам зь беларускім бардам Віктарам Шалкевічам наведалі Слонім і сустрэліся з журналістамі й чытачамі «Газеты Слонімскай».
Яраслаў Іванюк пазнаёміў слонімцаў з сайтам інтэрнэт-бібліятэкі, распавёў пра яе дзейнасьць, як ёю карыстацца, якія пэрыядычныя выданьні, кнігі, запісы дыскаў і г.д. сёньня знаходзяцца на Kamunikat.org.
Госьць з Беластоку шчыра падзякаваў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» і «Слонімскага краю» за тое, што своечасова дасылаюцца сьвежыя нумары гэтых выданьняў на сайт. Яраслаў Іванюк таксама адказаў на шматлікія пытаньні журналістаў.
радыё рацыя/вс