Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандр Лукашэнка незадаволены эканамічнымі паказчыкамі работы МАЗа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2019 16:52
Лукашэнка зьвярнуў увагу, што «мы ня можам страціць гэтае прадпрыемства», паколькі МАЗ уваходзіць у лік важнейшых прамысловых гігантаў краіны.
Сядзельны цягач МАЗ-6440Сядзельны цягач МАЗ-6440commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0

Аляксандр Лукашэнка незадаволены эканамічнымі паказчыкамі работы Менскага аўтамабільнага завода. Узгадняючы сёньня кандыдатуру новага генэральнага дырэктара МАЗа, кіраўнік краіны запатрабаваў павысіць эфэктыўнасьць дзейнасьці гэтага прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка зьвярнуў увагу, што «мы ня можам страціць гэтае прадпрыемства», паколькі МАЗ уваходзіць у лік важнейшых прамысловых гігантаў краіны. «МАЗ, БелАЗ, МТЗ – гэта твар нашай краіны й нашага аўтамабілебудаваньня», – падкрэсьліў ён.

Менскі аўтамабільны завод валодае вялікімі магчымасьцямі, але працуе неэфэктыўна. «І прадпрыемства вонкава нядрэннае, і калектыў нядрэнны, а эканамічныя паказчыкі слабыя», – сказаў кіраўнік дзяржавы й дадаў, што мы ня можам трымаць стратнае прадпрыемства.

Ён арыентаваў новага кіраўніка Валерыя Іванковіч на прыняцьце мер для вываду завода са складанай сытуацыі й прызнаў, што прызначэньне папярэдняга кіраўніка – Дзьмітрыя Кацярыніча – было памылковым. Паводле яго слоў, «дзеячы ва ўрадзе« спадзяваліся, што ён выцягне прадпрыемства. Аднак гэтага ня здарылася.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што будзе асабіста ўдзячны новаму кіраўніку, калі той здолее справіцца зь няпростай сытуацыяй на заводзе. Таксама ён паабяцаў у хуткім часе наведаць МАЗ.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт