МЗС: Беларусь ня хоча выбіраць паміж Захадам і Ўсходам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.05.2019 15:58
                    
                                 
                
                
                    «(...) Адмова ад контрпрадуктыўнай дылемы «з Усходам ці з Захадам» зьяўляецца ўкладам у будучую неабходную (...) нармалізацыю адносін у Эўрапейскім рэгіёне».
                
                
                    
                         Public Domain
Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпэўненае ў неабходнасьці адмовы ад контрпрадуктыўнай дылемы паміж Усходам і Захадам, піша БелТА.
«Мы ўпэўненыя ў тым, што адмова ад контрпрадуктыўнай дылемы «з Усходам ці з Захадам» зьяўляецца ўкладам у будучую неабходную і, я спадзяюся, непазьбежную нармалізацыю адносін у Эўрапейскім рэгіёне або, хутчэй, у рэгіёне АБСЭ», – заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Алег Краўчанка.
«Калі глядзець на сытуацыю зь Беларусі, у якасьці рызыкі ўяўляецца менавіта канфрантацыя, якая працягваецца і ўзмацняецца. Абмен абвінавачваньнямі ў тым, што прычына цяперашняй небясьпечнай сытуацыі – у дзеяньнях іншага боку, на наш погляд, не прывядзе ні да чаго, бакі ніколі ня змогуць дамовіцца», – дадаў ён.
Краўчанка лічыць, што прычынамі гэтай канфрантацыі зьяўляецца страта даверу паміж лідарамі краін. На думку дыплямата, для яго пераадоленьня неабходная сыстэма ўзаемнага «сыгналізаваньня аб адсутнасьці пагрозы». Акрамя таго, занепакоенасьць беларускага МЗС выклікае парушэньне сыстэмы міжнародных дамоўленасьцей і ўзгодненых правіл.
наша ніва/вс