Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прызначыў дырэктара МАЗа, Лідсельмаша, рэктара БДЭУ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2019 14:08
Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка прызначыў дырэктара МАЗа, Лідсельмаша, рэктара БДЭУ й сельгасакадэміі
16 траўня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні, паведамляе яго прэс-служба.
Ён прызначыў Аляксандра Кільчэўскага намесьнікам старшыні Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук, Андрэя Іванцова – галоўным навуковым сакратаром НАН Беларусі, Ігара Фісенку – Надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
Таксама кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэньне шэрагу чыноўнікаў. Сярод іншых Тацьцяна Лугіна была прызначаная старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасьці й рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці (Беллегпраму), Аляксей Кушнарэнка – гендырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднаньня па паліву й газыфікацыі «Белпалівагаз», Валерый Іванковіч – гендырэктарам ААТ «Менскі аўтамабільны завод», Рыгор Іванькоў – гендырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш».
Два прызначэньні зьвязаныя з адукацыяй: Вячаслаў Шуцілін стаў рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта, Віталь Веліканаў – рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Адразу двух намесьнікаў атрымаў міністар архітэктуры й будаўніцтва: Ігар Касьцюкоў стаў першым намесьнікам, а Аляксей Ананіч – проста намесьнікам.

16 траўня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні, паведамляе яго прэс-служба.

Ён прызначыў Аляксандра Кільчэўскага намесьнікам старшыні Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук, Андрэя Іванцова – галоўным навуковым сакратаром НАН Беларусі, Ігара Фісенку – Надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Таксама кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэньне шэрагу чыноўнікаў. Сярод іншых Тацьцяна Лугіна была прызначаная старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасьці й рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці (Беллегпраму), Аляксей Кушнарэнка – гендырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднаньня па паліву й газыфікацыі «Белпалівагаз», Валерый Іванковіч – гендырэктарам ААТ «Менскі аўтамабільны завод», Рыгор Іванькоў – гендырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш».

Два прызначэньні зьвязаныя з адукацыяй: Вячаслаў Шуцілін стаў рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта, Віталь Веліканаў – рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.Адразу двух намесьнікаў атрымаў міністар архітэктуры й будаўніцтва: Ігар Касьцюкоў стаў першым намесьнікам, а Аляксей Ананіч – проста намесьнікам.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт