Лукашэнка даручыў пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтар
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.05.2019 14:12
                    
                                 
                
                
                    Aрганізацыя выставачнай дзейнасьці зьяўляецца прынцыповым пытаньнем для Беларусі.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Нацыянальны выставачны цэнтар патрэбны ў любой краіне, у першую чаргу дзеля гандлю ды разьвіцьця экспарту, зазначыў Aляксандар Лукашэнка.
Размовы на гэтую тэму вядуцца даўно, але пытаньне неапраўдана зацягнулася, падкрэсьліў беларускі кіраўнік. Лукашэнка загадаў пабудаваць да 2021 такі цэнтар. Пры гэтым цэнтар функцыянальным, і пабудаваным без лішніх затрат.
У Беларусі штогод праводзіцца больш за 100 выставак, якія ахопліваюць практычна ўсе галіны эканомікі: прамысловасьць, сельскую гаспадарку, будаўніцтва, інфармацыйныя тэхналёгіі, турызм і іншыя. Многія з іх арганізуюцца на пастаяннай аснове, маюць міжнародны статус і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю ў дзелавых колах.
Найбольш значнымі і маштабнымі зьяўляюцца выстаўкі «Белагра», Budexpo, «Прадэкспа», «ТІБО», MILEX.
Паводле Белта/Тuт.by/юл