Па-беларуску выйдзе раман самай касавай польскай аўтаркі — беларускі з Падляшша
11 травень 2019, 20:26
Катажына Бонда
Катажына Бонда
Падзяліцца
5
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Цягам некалькіх месяцаў у выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе раман самай касавай польскай пісьменьніцы Катажыны Бонды «Акулярнік».
Аўтарка, якую называюць «каралевай польскага дэтэктыву», паходзіць з Падляшша, вучылася ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы і адкрыта кажа пра «100%-е беларускае паходжаньне».
''
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Шок ад раману выпускніцы беларускага ліцэю ў Гайнаўцы
«Чатыры гады назад гэтая кніга гучна выстраліла ў Польшчы, здабыўшы шалёную папулярнасьць у чытачоў (і гэта адзначана шэрагам узнагарод) і неадназначную рэакцыю ў прэсе. А ўсё таму, што ў рамане закранаецца балючая тэма злачынстваў Рамуальда Райса „Бурага“ супраць беларускага насельніцтва на Падляшшы», — гаворыцца на профілі выдавецтва «Янукевіч» у Фэйсбуку.
У кнізе адлюстраваная сямейная гісторыя Катажыны Бонды. Яе цяжарную бабулю забіў адзін з партызанаў Рамуальда Райса «Бурага».
Беларускае выданьне будзе мець каля 800 старонак. Выдавецтва абяцае, што беларусы змогуць набыць кнігу па-беларуску ўжо гэтым летам.
Кнігі Катажыны Бонды выдаюцца накладам звыш 150 тысяч асобнікаў. Неаднаразова яны былі рэкардсмэнамі продажу ў польскіх кнігарнях.