Рэкордная партыя наркотыкаў затрыманая берасьцейскімі мытнікамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        11.05.2019 11:17
                    
                                 
                
                
                    Гэта самая буйная партыя псыхатропных рэчываў, выяўленых на мытнай мяжы за апошнія 25 гадоў, падкрэсьліваюць у мытным ведамстве.
                
                
                    
                         Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы" (польска-беларуская мяжа)Фота: Мытная служба Беларусі
Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы" (польска-беларуская мяжа)Фота: Мытная служба Беларусі
                     
                
                
                
               
                
                          
Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, 38-гадовая грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі ехала з Польшчы праз пункт пропуску «Дамачава» на аўтамабілі Chrysler 2010 году выпуску, у якім былі схаваныя ўпакоўкі з экстазі і гашышам.
Расейка ехала па «чырвоным» калідоры, прадставіўшы да дэкляраваньня электрасамакат і падлогавы кандыцыянэр. Аднак пры аглядзе аўтамабіля мытнікі з памежнікамі выявілі ў салёне і багажніку аўто спэцыяльна зробленыя тайнікі, якія адкрываюцца з дапамогай электрамагнітнага замка.
У іх знайшлі 100 палімэрных пакункаў агульнай вагай больш за 100 кг з крышталічным рэчывам бэжавага колеру і тры брыкеты са спрэсаваным рэчывам карычневага колеру вагой каля 550 г. Паводле вынікаў хімічнай экспэртызы, канфіскаваныя рэчывы – наркотыкі экстазі і гашыш.
Гэта самая буйная партыя псыхатропных рэчываў, выяўленых на мытнай мяжы за апошнія 25 гадоў, падкрэсьліваюць у мытным ведамстве.
Грамадзянку Расеі затрымалі і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар, на яе завялі крымінальную справу паводле ч 2. арт. 321-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
svaboda.org/эж