Хуткасны інтэрнэт і мабільную сувязь запусьцілі ў менскім мэтро
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
11.05.2019 09:00
Па Маскоўскай лініі гэта станцыі «Пятроўшчына», «Міхалова», «Грушаўка», да сеткі паступова падключаюць і Магілёўскую лінію падземкі.
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain
Хуткасны інтэрнэт і мабільная сувязь запусьцілі ў менскім мэтро
Абанэнты МТС могуць карыстацца новаўвядзеньнем на васьмі станцыях. Па Маскоўскай лініі гэта станцыі «Пятроўшчына», «Міхалова», «Грушаўка». Да сеткі паступова падключаюць і Магілёўскую лінію падземкі. Інтэрнэт даступны і ў перагонах паміж станцыямі «Магілёўская», «Аўтазаводская», «Партызанская», «Трактарны завод», «Пралетарская», інфармуе «Беларусь сегодня».
У канцы красавіка таксама і velcom / A1 распачаў паэтапнае ўключэньне мабільнай сувязі ў тунэлях Маскоўскай лініі. Абанэнты гэтага апэратара ў хуткім часе змогуць карыстацца інтэрнэтам ад станцыі мэтро «Пятроўшчына» да «Кастрычніцкай».
Абанэнты МТС могуць карыстацца новаўвядзеньнем на васьмі станцыях. Па Маскоўскай лініі гэта станцыі «Пятроўшчына», «Міхалова», «Грушаўка». Да сеткі паступова падключаюць і Магілёўскую лінію падземкі. Інтэрнэт даступны і ў перагонах паміж станцыямі «Магілёўская», «Аўтазаводская», «Партызанская», «Трактарны завод», «Пралетарская».
У канцы красавіка таксама і velcom / A1 распачаў паэтапнае ўключэньне мабільнай сувязі ў тунэлях Маскоўскай лініі. Абанэнты гэтага апэратара ў хуткім часе змогуць карыстацца інтэрнэтам ад станцыі мэтро «Пятроўшчына» да «Кастрычніцкай».
euroradio.fm/эж