Logo Polskiego Radia
Print

Адкрыты набор на Летнюю школу «Рэпрэзэнтатыўная дэмакратыя»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.05.2019 13:29
Студэнты, у прыватнасьці, даведаюцца пра адрозьненьні паміж беларускай і эўрапейскай выбарчай сыстэмаў.
Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рух «За Свабоду» запрашае маладых беларусаў на Летнюю школу «Рэпрэзэнтатыўная дэмакратыя», якая пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Беластоку.

Студэнты, у прыватнасьці, даведаюцца пра адрозьненьні паміж беларускай і эўрапейскай выбарчай сыстэмаў, значэньне й асаблівасьці назіраньня за выбарамі, тэхналёгіі выбарчых кампаній. Акрамя тэарэтычнай часткі, выпускнікі будуць мець магчымасьць прайсьці практыку ў якасьці назіральнікаў на выбарах або ў камандах кандыдатаў у дэпутаты, паведамляе прэс-служба Рух «За Свабоду».

Сёлета Летняя школа будзе праходзіць у два этапы. Першы этап – гэта тры рэгіянальныя школы ў Беларусі: Горадня – 29-30 чэрвеня, Магілёў – 6-7 ліпеня, Віцебск – 13-14 ліпеня. Лепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школаў працягнуць навучаньне ў Беластоку 2-7 жніўня.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 10 чэрвеня ўключна. Узроставыя абмежаваньні ўдзельнікаў – 18-30 год.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт