Некаторыя летувіскія палітыкі крытыкуюць Вільню па палітыку адносна Менска
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.05.2019 18:03
                    
                                 
                
                
                    Кандыдаты ў прэзыдэнты Летувы лічаць неразумнай палітыку Вільні ў адносінах да Беларусі.
                
                
                    
                         Вільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0
Вільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         Два кандыдаты ў прэзыдэнты Летувы – лідар «Выбарчай акцыя палякаў Летувы – Саюз хрысьціянскіх сем'яў» Вальдэмар Тамашэўскі й эўрадэпутат Валянцінас Мазуроніс – лічаць палітыку афіцыйнай Вільні ў адносінах да Беларусі недальнабачнай.
Тамашэўскі адзначыў, што «канфрантацыйнай рыторыкі супраць Беларусі памылковая – Летува ад гэтага ня выйграе».
Як заявіў ён падчас дэбатаў у эфіры LRT Radijas, тое, што зьявілася БелАЭС, – гэта «вынік нашых памылак». «Мы зачынілі Ігналінскую АЭС, у эканамічным пляне страцілі вельмі шмат, у Вісагінасе, Ракішкісе, Зарасаі – там вельмі вялікае беспрацоўе. Самі не змаглі пабудаваць новую, а цяпер вінавацім Беларусь. Яны абараняюць свае інтарэсы», – падкрэсьліў кандыдат.
Паводле яго слоў, сёньня адносіны Менска й Рыгі значна лепшыя, чым Вільні й Менску: «Калі Беларусь перанакіруе свае патокі ў латвійскія парты, мы многае страцім».
На думку яго апанэнта, калі ўсе суседнія краіны будуць купляць электраэнэргію з Астравецкай АЭС, а Летува адмовіцца ад яе, то гэта ня пойдзе ёй на карысьць.
Таксама абодва кандыдаты падкрэсьлілі, што будучаму прэзыдэнту неабходна будзе заняцца паляпшэньнем адносін з суседнімі краінамі.
naviny.by/вс