Кампанію па зборы сродкаў на штрафы блогера Пятрухіна заблякавалі
На платформе MolaMola заблякавалі збор сродкаў на пагашэньне вялізнага штрафу, які суд Ленінскага раёна абавязаў выплаціць блёгера Сяргея Пятрухіна, паведамляе «Брэсцкая газета».
Як распавёў «БГ» Сяргей Пятрухін, збор закрылі 5 траўня. Ён атрымаў ліст ад сэрвісу MolaMola, у якім гаворыцца, што пры падрабязным разглядзе яго кампаніі была выяўлена яе неадпаведнасьць бягучаму заканадаўству Беларусі ў частцы збору сродкаў на штрафы, бо «такая дзейнасьць можа быць расцэненая як спроба ўхіленьня вінаватай асобай ад прызначанага пакараньня».
«У сувязі з гэтым мы вымушаны спыніць збор сродкаў», – гаворыцца ў лісьце, атрыманым блёгерам.
Па словах Пятрухіна, ён пасьпеў зьняць грошы, якія яму пералічылі праз гэты сэрвіс.
Разам з тым на электронную пошту рэдакцыі «БГ» 6 траўня прыйшла копія ліста, якая нібыта было адпраўлена ў тым ліку і ўладальніку сэрвісу. Аўтар звароту патрабуе прыпыніць збор грошай для Пятрухіна, так як гэты штраф – пакараньне па крымінальнай справе.
Нагадаем, 18 красавіка суд прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы, а таксама абавязаў пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасьці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.

Вясна/ав