Лукашэнка павіншаваў з Днём Перамогі прэзыдэнтаў Украіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.05.2019 16:11
                    
                                 
                
                
                    Лукашэнка даслаў віншаваньні таксама лідэрам Армэніі, Грузіі, Азэрбайджану і Кыргызстану.
                
                
                    
                         Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фотафота: прэс-служба кіраўніка Беларусі
Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фотафота: прэс-служба кіраўніка Беларусі 
                     
                
                
                
               
                
                         Аляксандр Лукашэнка з нагоды 74-й гадавіны Перамогі зьвярнуўся да грамадзянаў Беларусі, а таксама накіраваў віншаваньні замежным лідэрам. Сярод іх, акрамя Уладзіміра Пуціна, дзейны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і новаабраны – Уладзімір Зяленскі.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка даслаў віншаваньні лідэрам Армэніі, Грузіі, Азэрбайджану, Кыргызстану ды іншым, а таксама шэрагу «бачных дзеячаў» і кіраўнікам інтэграцыйных аб’яднаньняў.
Зьвяртаючыся да беларусаў, ён адзначыў:
«Дзявятае траўня – сьвятая дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыцьцё і надзею на будучыню. Мы паважаем гераізм і бясстрашнасьць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасьць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасьляваенныя гады ўздымаў з руін разбураныя гарады і вёскі. Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленьні, служыць прыкладам стойкасьці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэньне».
Паводле словаў Лукашэнкі, «захаваць памяць аб подзьвігу нашага народа – гістарычны абавязак перад мінулым і будучыняй».
8 траўня 1945 году адбылася капітуляцыя нацысцкай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне. На постсавецкай прасторы Дзень перамогі адзначаецца 9 траўня, бо, паводле маскоўскага часу, акт аб безумоўнай капітуляцыі набыў моц ад 00:01 9 траўня 1945 году. Другая сусьветная вайна цалкам завяршылася 2 верасьня з капітуляцыяй Японіі.
Belsat.eu/яс