Logo Polskiego Radia
Print

Расея ізноў абмяжоўвае пастаўкі беларускага мяса

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2019 15:55
З 8 траўня ўводзяцца часовыя абмежаваньні на пастаўкі мясной прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
Zdjęcie ilustracyjne Zdjęcie ilustracyjne Fot.: Pixabay/joon2079

Расьсельгаснагляд з 8 траўня ўвёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі мясной прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў, гаворыцца на сайце службы.

Паведамляецца, што «у сувязі з паўторнымі выяўленьнямі парушэньняў вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Фэдэрацыі» з 8 траўня 2019 года ўведзеныя часовыя абмежаваньні на пастаўкі на тэрыторыю РФ вырабаў наступных беларускіх прадпрыемстваў:

• Лунінецкае райпо, каўбасны цэх філіялу «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат «Палессе» (паўторнае выяўленьне ДНК свіньні, не заяўленай на маркіроўцы ў абваленай ялавічыне – 2019/04/09);

• ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» (паўторнае выяўленьне бензіпеніцыліну ў каўбасных вырабах з мяса птушкі – 2019/04/08);

• УП «Пінскі кааппрам» Пінскага райспажыўсаюза (паўторнае выяўленьне тэтрацыкліну ў ялавічыне – 2019/04/09);

• УП «Рывіерагрупп» (паўторнае выяўленьне перавышэньня колькасьці мікраарганізмаў у ялавічыне – 2019/04/04).

Акрамя таго, Расьсельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю ў дачыненьні да прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў: ТАА «Аляксандраў», ТАА «Бетпак», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», філіял Пружанскага раённага спажывецкага таварыства «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» (цэх мясных паўфабрыкатаў), ААТ « Слуцкі сыраробны камбінат ».

Напярэдадні арганізацыя распаўсюдзіла зьвесткі пра забарону з 8 траўня на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі налівам з 37 прадпрыемстваў Беларусі.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт