У Крамлі сочаць за акцыяй „Несьмяротны полк” у Беларусі
Пра гэта падчас размовы з журналістамі паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі „Несьмяротны полк” у шэрагу гарадоў Беларусі й Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца.
У ходзе размовы прэс-сакратара прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Пяскова з журналістамі ў панядзелак яго папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю, якая склалася ў сувязі з тым, што ў шэрагу гарадоў Беларусі й Казахстану не даюць дазволу на правядзеньне гэтых акцый.
„Мы, безумоўна, вельмі ўважліва сочым за гэтай інфармацыяй, але мы ня можам дакладна сказаць, таму што не заўсёды зразумела, пра што канкрэтна ідзе гаворка, пра чые рашэньні, што прывяло да такіх рашэньняў. Таму тут мы таксама б не сьпяшаліся рабіць нейкія высновы”, — сказаў Пяскоў.
У Віцебску мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця-акцыі „Несьмяротны полк” з фармулёўкай „не ўяўляецца магчымым” і прапанавалі далучыцца да акцыі „Беларусь памятае”. Заяўку на мерапрыемства падавала партыя левых „Справядлівы сьвет”, яе падтрымалі прадстаўнікі некалькіх недзяржаўных арганізацый.
У Менску правядзеньне акцыі „Несьмяротнага палка” ўзгаднілі, але зьмянілі месца правядзеньня: замест шэсьця па Праспэкце заяўнікам дазволілі правесьці мітынг ля Дома-музэя І зьезду РСДРП.
У сакавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што „катэгарычна супраць” гэткіх мерапрыемстваў. „Гэта бліскучая расейская акцыя, але ў нас ёсьць свая – „Беларусь памятае”. Чаму мы павінны кінуць сваё і ўзяць іншае, калі па сутнасьці й па зьнешняй форме абедзьве акцыі аднолькавыя?” — заявіў тады Лукашэнка. Ён адзначыў, што аналягічная акцыя „Беларусь памятае” зьявілася ў Беларусі значна раней, чым у Расеі.
svaboda.org/аз