Дваццаць гадоў таму бясьсьледна зьнік Юрый Захаранка
У студзені 2019 году стала вядома, што папярэдняе сьледзтва па факце зьнікненьня Захаранкі было прыпыненае.
Споўнілася 20 гадоў з моманту зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Палітык зьнік пры нявысьветленых абставінах 7 траўня 1999 году, і яго месцазнаходжаньне да гэтага часу не ўстаноўленае.
У студзені 2019 году стала вядома, што 26 сьнежня 2018 году папярэдняе сьледзтва па факце зьнікненьня Захаранкі было прыпыненае. Праваабаронца Алег Волчак у сакавіку гэтага году накіраваў скаргу генэральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку ў сувязі з прыпыненьнем сьледзтва.
Як паведаміў Волчак, скарга пакінутая без разгляду. „Скаргу пакуль пакінулі без разгляду, таму што павінны зьвяртацца сваякі, — растлумачыў Волчак. — Але малаверагодна, што будуць праводзіцца сьледчыя дзеяньні, нават калі яны зьвернуцца. Яго прыпыненьне было ўзгодненае на высокім узроўні”.
Паводле слоў праваабаронцы, аднавіць сьледзтва мог бы й сам генпракурор, улічваючы, што справа рэзанансная. „Таксама Эўрапарлямэнт мог бы зьвярнуцца ў межах сваіх паўнамоцтваў і пацікавіцца, наколькі прасунулася сьледзтва”, — сказаў Волчак.
Падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі, пасьля перамогі якога ўзначальваў МУС у 1994—1996 гадах. Пайшоўшы ў апазыцыю, у 1998 годзе ўзначаліў камітэт па бясьпецы ценявога ўрада. Вясной 1999 году актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазыцыяй кампаніі па выбарах прэзыдэнта, уваходзіў у каманду былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, езьдзіў па краіне, арганізоўваў групы па зборы подпісаў. У верасьні 1999 году таксама бясьсьледна зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і бізнэсмэн Анатоль Красоўскі.
Справа па факце забойства Юрыя Захаранкі была распачатая 17 верасьня 1999 году на падставе артыкула 101 КК (наўмыснае забойства) і не завершаная да гэтага часу.
Прадстаўнікі апазыцыі, сваякі зьніклых і міжнародная грамадзкасьць лічаць, што яны былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў, і падазраюць у дачыненьні да гэтага злачынства вышэйшых службовых асоб краіны.
belapan.by/аз