Logo Polskiego Radia
Print

У Крамлі задаволеныя працай Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расеі ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2019 15:34
Пасьпешная адстаўка Бабіча была зьвязаназ новым кадравым рашэньнем, «прынятым у адпаведнасьці з мэтазгоднасьцю».
Аўтар: Wikiapril - уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

У Крамлі задаволеныя працай Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расеі ў Менску, яго магчымае прызначэньне не анансуецца, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Раней Уладзімір Пуцін вызваліў Бабіча ад пасады пасла Расеі ў Менску і прызначыў на гэтую пасаду кіраўніка камітэта Совета Фэдэрацыі па эканомпалітыцы Дзьмітрыя Мязанцава.
Па словах Пяскова, пасьпешная адстаўка Бабіча была зьвязана выключна з новым кадравым рашэньнем Пуціна, «прынятым у адпаведнасьці з мэтазгоднасьцю»: «Прапрацаваў нядоўга, але за непрацяглы тэрмін многае было зроблена».
Адказваючы на пытаньне пра магчымае прызначэньне Бабіча на пасаду дарадцы прэзыдэнта РФ на Данбасе, Пяскоў нагадаў, што ў Крамлі не анансуюць кадравыя рашэньні прэзыдэнта.

ria.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт