Мінздароўя устанавіла ўзор знака аб забароне курэньня
Ведамства таксама вызначыла патрабаваньні да разьмяшчэньня знака аб забароне курэньня.
Міністэрства аховы здароўя пастановай ад 19 красавіка 2019 году нумар 35 устанавіла ўзор знака аб забароне курэньня, выкарыстаньня электронных цыгарэт, сыстэм для спажываньня тытуню. Такая інфармацыя разьмешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Знак аб забароне курэньня павінен разьмяшчацца або ля ўвахода, або ў межах памяшканьняў, аб'ектаў, тэрыторый, дзе па заканадаўстве курэньне забаронена. Арганізацыі, якія аказваюць гасьцінічныя й іншыя паслугі, разьмяшчаюць знак таксама каля месца для афармленьня пражываньня.
Юрыдычныя асобы й індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права дадаткова разьмяшчаць знак у памяшканьнях, на аб'ектах, тэрыторыях, якія належаць ім па праву ўласнасьці, знаходзяцца ў іх гаспадарчым веданьні, апэратыўным кіраваньні й дзе курэньне забаронена.
Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя вызначыла, што памеры знака аб забароне курэньня павінны забясьпечваць яго бачнасьць. Колераграфічная выява наносіцца з выкарыстаньнем розных тэхналёгій на паверхню матэрыялу-носьбіта - мэталу, плястыку, сілікатнага або арганічнага шкла, самаклейнай палімэрнай плёнкі, самаклейнай і друкарскай паперы, кардону і інш.
Дапускаецца суправаджаць знак аб забароне курэньня надпісамі „Не курыць”, „Курыць забаронена”, інфармацыяй аб памеры штрафаў за курэньне ў забароненых месцах.
Пастанова ўступае ў сілу з 27 ліпеня 2019 году.
belta.by/аз