Віцебскія ўлады забаранілі шэсьце «Несьмяротнага палка»
Віцебскія ўлады забаранілі правядзеньне ў горадзе 9 траўня шэсьця «Несьмяротнага палка». Пра гэта карэспандэнту belsat.eu распавёў адзін з заяўнікаў акцыі, прадстаўнік арганізацыі ліквідатараў аварыі на ЧАЭС Вадзім Кузьмін.
«Сёлета ў Віцебску правядзеньне шэсьця незаплянаванае. І ўключэньня ў плян падзеяў сьвяткаваньня Дня перамогі шэсьця жыхароў гораду «Несьмяротны полк» не прадбачыцца магчымым», – гаворыцца ў адказе, які падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Віктар Глушын.
Замест шэсьця заяўнікам прапануюць далучыцца да афіцыйнага мітынгу ды заплянаванай у межах яго акцыі «Беларусь памятае», якія пачнуцца а 10:00 на Плошчы перамогі.
Адказ арганізатары атрымалі толькі 4 траўня і яшчэ ня вырашылі, як будуць дзейнічаць. «Магчыма, самі пойдзем па ходніках. Але гэта яшчэ будзем вырашаць», – распавёў Вадзім Кузьмін.
Нагадаем, што заяўку на правядзеньне ў Віцебску акцыі «Несьмяротны полк» падалі 19 красавіка прадстаўнікі Беларускай партыі аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» Галіна Барэйка, Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Яўген Інц, арганізацыі ліквідатараў аварыі на ЧАЭС Вадзім Кузьмін ды прафсаюзу РЭП Георгій Разумаў.
Правядзеньне акцыі асудзілі як віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяна Севярынец, гэтак і лідар незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, да арганізацыі якога належаў адзін з заяўнікаў.
«Несьмяротны полк» – ініцыяваная ў Расеі акцыі, удзельнікі якой 9 траўня праходзяць па вуліцах з партрэтамі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусьветнай вайне. Частымі ўдзельнікамі акцый ёсьць людзі з выявамі Іосіфа Сталіна, камуністычнай, расейскай ды георгіеўскай сымболікай. У 2018 годзе арганізатарамі падобнай акцыі ў Менску выступілі прадстаўнікі шэрагу прарасейскіх арганізацый.
belsat.eu

belsat.eu/ав