У 85 раёнах уведзеная забарона ўваходу ў лес
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
04.05.2019 09:57
Такое рашэньне было прынятае з-за высокай небясьпекі ўзьнікненьня пажару.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jplenio/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Беларусі ў 85 раёнах уведзеная забарона ўваходу ў лес. Такое рашэньне было прынятае з-за высокай небясьпекі ўзьнікненьня пажару. Паводле дадзеных міністэрства надзвычайных сытуацый, у наступных абласьцях уведзеная забарона ўваходу ў лясныя масівы.
У Брэсцкай вобласьці – у 16 раёнах, Віцебскай – у 21 раёне, Гомельскай – 3 раёнах, Гродненскай – 10 раёнах, Мінскай – у 19 раёнах ды ў Магілёўскай – у 16 раёнах.
У МНС паведамілі, што за парушэньне забароны наведваць лясы пагражае штраф да 25 базавых велічынь.
паводле www.naviny.by/нг