Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пачалася выстава «СМІ Беларусі»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.05.2019 12:30
Выстава ладзіцца з 1997-га года і асьвятляе працу друкаваных ды электронных мэдыяў.
Foto: pixabay.com/CC0

У беларускай сталіцы прайшло адкрыцьцё ХХІІІ Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».

Сёлета ў выставачнай залі прадстаўленыя больш за 50 экспанэнтаў. Гэта друкаваныя выданьні, электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданьні, якія пачалі рэгістравацца ў Беларусі з 1 сьнежня 2018 года.

Як паведаміла Міністэрства інфармацыі, у праграме выставы шмат цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку прэзэнтацыі інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сэсіі, майстар-клясы. Цэнтральнымі тэмамі выставы сталі 75-годдзе вызваленьня Беларусі , II Эўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналёгіі, адраджэньне малой радзімы.

Таксама ў рамках выставы пройдзе абмеркаваньне вострых пытаньняў функцыянаваньня мэдыясфэры, ролі СМІ ў разьвіцьці грамадзтва і дзяржавы з удзелам кіраўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, журналістаў ды прадстаўнікоў экспэртнай супольнасьці.

Таксама адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, і таксама адбудзецца прэзэнтацыя спартыўных выданьняў.

XXIII Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» пройдзе з 2 па 4 мая ў адміністрацыйным комплексе па праспэкце Пераможцаў. Мерапрыемства ладзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, РУП «Нацыянальны выставачны цэнтар »БелЭкспа«.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт