З 1 траўня бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі вырасьце на 3,3%
З 1 траўня ў Беларусі пачне дзейнічаць новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Да 31 ліпеня БПМ у сярэднім на душу насельніцтва будзе складаць 224 руб. 2 кап., што на 3,3% больш папярэдняга памеру нарматыву, паведамілі 30 красавіка ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах з 1 траўня складуць:
дзеці ва ўзросьце да 3 гадоў – 143 руб. 9 кап.;
дзеці ад 3 да 6 гадоў – 197 руб. 42 кап.;
дзеці ад 6 да 18 гадоў – 242 руб. 90 кап.;
студэнты – 216 руб. 97 кап.;
працаздольнае насельніцтва – 249 руб. 98 кап.;
пэнсіянэры – 171 руб. 38 кап.
Усьлед за зьмяненьнем БПМ у Беларусі падвысяцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі, даплаты, надбаўкі і павышэньні да іх, дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
З 1 траўня ў Беларусі пачне дзейнічаць новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Да 31 ліпеня БПМ у сярэднім на душу насельніцтва будзе складаць 224 руб. 2 кап., што на 3,3% больш папярэдняга памеру нарматыву, паведамілі 30 красавіка ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах з 1 траўня складуць:
дзеці ва ўзросьце да 3 гадоў – 143 руб. 9 кап.;дзеці ад 3 да 6 гадоў – 197 руб. 42 кап.;дзеці ад 6 да 18 гадоў – 242 руб. 90 кап.;студэнты – 216 руб. 97 кап.;працаздольнае насельніцтва – 249 руб. 98 кап.;пэнсіянэры – 171 руб. 38 кап.

Тэлеграф/ав