Logo Polskiego Radia
Print

У сераду пройдзе вечарына-прэзэнтацыя «Дзёньнікаў і запісаў» Рыгора Барадуліна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2019 14:01
Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін.
Помнік Рыгору Барадуліну ў Вушачах Помнік Рыгору Барадуліну ў Вушачах фота: Радыё Рацыя

«Дзёньнікі і запісы» Рыгора Барадуліна – вечарына-прэзэнтацыя
1 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзэнтацыя пяцітомнага збору «Дзёньнікаў і запісаў» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Ня так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысьвечаных яго памяці. Асноўнае з выданьняў – пяць тамоў «Дзёньнікаў і запісаў» (1951-1991), зьдзейсьненых у межах выдавецкай сэрыі «Людзі Беларусі», заснаванай Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Падрыхтоўку да друку, расчытваньне рукапісаў і камэнтаваньне гэтага ўнікальнага выданьня ўзяла на сябе Натальля Давыдзенка.
1 сакавіка 2019 года арганізацыі-заснавальнікі сэрыі «Людзі Беларусі» запрашаюць усіх прыхільнікаў таленту дзядзькі Рыгора на прэзэнтацыю пяцітомніка «Дзёньнікі і запісы», якая адбудзецца ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры.
На вечарыне выступяць: складальніца Натальля Давыдзенка, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Барыс Пятровіч, намесьнік старшыні Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» кнігазнаўца Валер Герасімаў; кіраўнік Беларускага Саюза мастакоў, паэт, мастак Рыгор Сітніца; паэт, эсэіст, былы калега Рыгора Барадуліна па працы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» Леанід Дранько-Майсюк; найбліжэйшы сябра апошніх гадоў жыцьця Рыгора Барадуліна музыка Алесь Камоцкі.
Падчас прэзэнтацыі можна будзе набыць кнігі «Дзёньнікаў і запісаў» са зьніжкай.
Месца правядзеньня: Дзяржаўны музй гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Траецкае прадмесьце, вул. М. Багдановіча, д. 13). Пачатак: 18.00

lit-bel.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт