Logo Polskiego Radia
Print

КДБ затрымаў былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.04.2019 19:02
Нібыта, справа зьвязаная з хабарам: гаворка ідзе пра суму ў 150 тыс. даляраў.
Андрэй Уцюрын - справа Андрэй Уцюрын - справа фота з сайта «Нашай Нівы»

КДБ затрымаў былога начальніка службы аховы Лукашэнкі
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў Андрэя Ўцюрына – намесьніка кіраўніка Рады бясьпекі, былога начальніка службы аховы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша «Наша Ніва». На сайце КДБ паведамленьня пра затрыманьне няма.
Паводле зьвестак журналістаў, на Ўцюрына пачалі крымінальную справу, ягоны катэдж у Драздах-2 апячатаны. Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што затрыманьне высокапастаўленага сілавіка адбылося тыдзень таму. Нібыта, справа зьвязаная з хабарам. Паводле крыніц, гаворка ідзе пра суму ў 150 тыс. даляраў.
Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў 1971 годзе ў Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расеі, а ў 2002-м – Акадэмію МУС Беларусі. У 1995 годзе пайшоў у Службу бясьпекі прэзыдэнта і ў 2007-м даслужыўся да яе начальніка. У 2014 годзе стаў намесьнікам дзяржсакратара Рады бясьпекі.
Мае дзяржаўныя ўзнагароды – ордэны «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме».

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт