Logo Polskiego Radia
Print

Арганізатары Дня Волі не заплацілі міліцыі й атрымалі штрафы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.04.2019 17:44
Суд аштрафаваў старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча й кіраўніка АГП Мікалая Казлова на 30 базавых велічыняў (765 рублёў) кожнага.
screen/radyjo.net

Арганізатары Дня Волі не заплацілі міліцыі й атрымалі штрафы
Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча й кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова на 30 базавых велічыняў (765 рублёў) кожнага. Прысуд вынес судзьдзя Іван Касьцян.
У дачыненьні да палітыкаў былі складзеныя пратаколы на падставе часткі 2-й артыкула 23.34 КаАП за неаплату на працягу 10 дзён паслуг міліцыі па «ахове грамадзкага парадку» на сьвяткаваньні Дня Волі 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Кіраўнік руху «За Свабоду» паведаміў, што мае намер абскардзіць прысуд.
Па аналягічным абвінавачваньні на 30 базавых велічынь аштрафаваная й сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольга Кавалькова. Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Густыр. Кавалькова таксама мае намер абскардзіць прысуд.
Такі ж пратакол складзены ў дачыненьні да старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Яго справу сёньня не разглядалі.
Як паведамлялася, арганізатары Дня Волі 2 красавіка падалі ў ГУУС Менгарвыканкама прэтэнзію аб неналежным выкананьні абавязкаў супрацоўнікамі міліцыі на канцэрце ў Кіеўскім сквэры 24 сакавіка. Абгрунтаваньнем арганізатары ўказалі затрыманьне Зьміцера Дашкевіча й Віталя Рымашэўскага на ахоўнай пляцоўцы, а таксама адмову ў прадастаўленьні кантактаў зь кіраўніцтвам міліцыі.
У выніковым акце на аплату паслуг міліцыі па ахове правапарадку на мітынгу арганізатараў абавязваюць заплаціць 6.375 рублёў.
Згодна з Палажэньнем аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадзкага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных спраў, расходаў, зьвязаных з мэдыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства, зацьверджаным урадам у студзені, урэгуляваньне рознагалосьсяў паміж арганізатарам масавага мерапрыемства й органамі ўнутраных спраў «ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з умовамі заключаных дагавораў шляхам правядзеньня перамоў або ў судовым парадку».

Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча й кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова на 30 базавых велічыняў (765 рублёў) кожнага. Прысуд вынес судзьдзя Іван Касьцян.

У дачыненьні да палітыкаў былі складзеныя пратаколы на падставе часткі 2-й артыкула 23.34 КаАП за неаплату на працягу 10 дзён паслуг міліцыі па «ахове грамадзкага парадку» на сьвяткаваньні Дня Волі 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.Кіраўнік руху «За Свабоду» паведаміў, што мае намер абскардзіць прысуд.

Па аналягічным абвінавачваньні на 30 базавых велічынь аштрафаваная й сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольга Кавалькова. Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Густыр. Кавалькова таксама мае намер абскардзіць прысуд.

Такі ж пратакол складзены ў дачыненьні да старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Яго справу сёньня не разглядалі.

Як паведамлялася, арганізатары Дня Волі 2 красавіка падалі ў ГУУС Менгарвыканкама прэтэнзію аб неналежным выкананьні абавязкаў супрацоўнікамі міліцыі на канцэрце ў Кіеўскім сквэры 24 сакавіка. Абгрунтаваньнем арганізатары ўказалі затрыманьне Зьміцера Дашкевіча й Віталя Рымашэўскага на ахоўнай пляцоўцы, а таксама адмову ў прадастаўленьні кантактаў зь кіраўніцтвам міліцыі.У выніковым акце на аплату паслуг міліцыі па ахове правапарадку на мітынгу арганізатараў абавязваюць заплаціць 6.375 рублёў.

Згодна з Палажэньнем аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадзкага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных спраў, расходаў, зьвязаных з мэдыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства, зацьверджаным урадам у студзені, урэгуляваньне рознагалосьсяў паміж арганізатарам масавага мерапрыемства й органамі ўнутраных спраў «ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з умовамі заключаных дагавораў шляхам правядзеньня перамоў або ў судовым парадку».

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт