Logo Polskiego Radia
Print

Аўтамабілісты дадуць адказ Лукашэнку

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 28.04.2019 13:01
У Менску зьявілася ў продажы наклейка на аўтамабіль з надпісам: «Выконвай хуткасны рэжым».
Фота: Symbal.by

У менскай краме Symbal.by зьявілася ў продажы наклейка на аўтамабіль з надпісам: «Выконвай хуткасны рэжым». Гэта фраза стала славутай пасьля таго, як пра яе выказаўся прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 19 красавіка з пасланьнем да народа і парлямэнта.

Лукашэнка сказаў: «Еду па дарозе. Траса, якую называюць прэзыдэнцкай. Вывесілі табло «Выконвай хуткасны рэжым». Зразумела мне, што хацеў сказаць аўтар. Але едзе рускі чалавек або рускамоўны беларус: «Выконвай… Хуткасны…» Але зразумеў, што «рэжым». Няўжо, думае, зноў пра дыктатуру Лукашэнкі. Што вы хацелі гэтым паказаць? 50% насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, чаго патрабуе дарожнік або даішнік… Але іншыя ж не зразумеюць! Прыйшлося вярнуць назву нармальную».

Пасьля гэтага выказваньня дарожныя табло сталі масава пераводзіць на расейскую мову.

Symbal.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт