Анісім і Канапацкая будуць удзельнічаць у новых парлямэнцкіх выбарах
Апазыцыйныя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая сказалі Радыё «Свабода», што зьбіраюцца ўдзельнічаць у новых парлямэнцкіх выбарах, якія плянуецца правесьці ў лістападзе 2019 году.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім прадстаўляе ў Палаце прадстаўнікоў выбарнікаў Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70. Яна кажа, што на новых выбарах будзе вылучацца ў гэтай жа акрузе, дзе балятавалася ў 2016 годзе.
Алена Анісім лічыць, што яна не падводзіць тых, хто галасаваў за яе на апошніх парлямэнцкіх выбарах.
Анісім ня хоча сыходзіць з палітычнага жыцьця. Яна кажа, што пераканалася, наколькі гэта станоўча, калі ў органах дзяржаўнай улады ёсьць людзі, якія прасоўваюць беларускія нацыянальныя каштоўнасьці. Таму будзе рэкамэндаваць актывістам Таварыства беларускай мовы ўдзельнічаць у новай выбарчай кампаніі.
Ганна Канапацкая, якая абраная ў Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97 у Менску, кажа, што прызначэньне выбараў на лістапад ніякім чынам не зьмяняе яе плянаў. Канапацкая прызнаецца, што нават ня думала пра тое, што можна на новых выбарах балятавацца ў іншай акрузе.
Яна згадвае, што ўжо некалькі апошніх выходных разам са сваімі выбарнікамі высаджвае ў акрузе дрэвы. І гэта таксама частка яе дэпутацкай працы, як і заканадаўчыя ініцыятывы ў Палаце прадстаўнікоў.

вс