Вітаўта Сіўчыка не змаглі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.04.2019 16:11
Канчаткова судзьдзя прыняў рашэньне адправіць справу назад у Барысаўскае РАУС для «ліквідацыі недахопаў».
pixabay.com/Public Domain CC0
Вітаўта Сіўчыка не змаглі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці
У чацьвер журналіста Радыё Рацыя й тэлеканалу Белсат Вітаўта Сіўчыка спрабавалі асудзіць у Барысаўскім раённым судзе.
Яго намагаліся пакараць за сюжэт пра жахлівыя ўмовы жыцьця ў барысаўскіх бараках, які выйшаў на Белсаце 19 лютага. Паводле Сіўчыка, судзьдзя Болатаў прыслаў мэйл кіраўніцтву Белсата ў Варшаве за дзень да пасяджэньня. А начальнік Барысаўскага РАУС палкоўнік Дзяніс Ліньнік чамусьці выслаў падобнае паведамленьне з далучанай копіяй пратакола, падпісанага маёрам Сяргеем Акімовічам. Па незразумелай прычыне гэтыя паперы прыйшлі па пошце бацькам журналіста – у кватэру, дзе ён не пражывае й не прапісаны, таксама за дзень да пасяджэньня.
Вітаўта Сіўчыка хацелі прыцягнуць да адказнасьці па артыкуле 22.9 КаАП – «незаконны выраб і распаўсюджваньне прадукцыі СМІ». Канчаткова судзьдзя прыняў рашэньне адправіць справу назад у Барысаўскае РАУС для «ліквідацыі недахопаў». Чацьвер 18 красавіка быў апошнім днём, калі журналіста маглі асудзіць. Ад сёньня, па сканчэньні 2 месяцаў ад выхаду сюжэту ў эфір, справа лічыцца пратэрмінавай.
У чацьвер журналіста Радыё Рацыя й тэлеканалу Белсат Вітаўта Сіўчыка спрабавалі асудзіць у Барысаўскім раённым судзе.Яго намагаліся пакараць за сюжэт пра жахлівыя ўмовы жыцьця ў барысаўскіх бараках, які выйшаў на Белсаце 19 лютага.
Паводле Сіўчыка, судзьдзя Болатаў прыслаў мэйл кіраўніцтву Белсата ў Варшаве за дзень да пасяджэньня. А начальнік Барысаўскага РАУС палкоўнік Дзяніс Ліньнік чамусьці выслаў падобнае паведамленьне з далучанай копіяй пратакола, падпісанага маёрам Сяргеем Акімовічам. Па незразумелай прычыне гэтыя паперы прыйшлі па пошце бацькам журналіста – у кватэру, дзе ён не пражывае й не прапісаны, таксама за дзень да пасяджэньня.
Вітаўта Сіўчыка хацелі прыцягнуць да адказнасьці па артыкуле 22.9 КаАП – «незаконны выраб і распаўсюджваньне прадукцыі СМІ».
Канчаткова судзьдзя прыняў рашэньне адправіць справу назад у Барысаўскае РАУС для «ліквідацыі недахопаў». Чацьвер 18 красавіка быў апошнім днём, калі журналіста маглі асудзіць. Ад сёньня, па сканчэньні 2 месяцаў ад выхаду сюжэту ў эфір, справа лічыцца пратэрмінавай.
паводле радыё рацыя/вс