Вярхоўны суд перанёс разгляд скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.04.2019 16:55
                    
                                 
                
                
                    Раней разгляд скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйска быў прызначаны на 30 красавіка.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Раней паведамлялася, што на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча ў апэляцыйным парадку.
Зараз стала вядома, што разгляд апэляцыйнай скаргі ў адносінах да Асіповіча перанесены з 30 красавіка на 14 траўня. Аб гэтым паведамілі сваякі асуджанага кіраўніку кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэю Палудзе.
“Прычына нам дакладна невядома, магчыма гэта зьвязана з пераездам Вярхоўнага суда ў іншы будынак”, — выказаў здагадку праваабаронца.
Нагадаем, 9 студзеня 2019 года на выязным пасяджэньні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску быў агучаны прысуд  мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго зьвінавацілі ў двайным забойстве, зьдзейсьненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да сьмяротнага пакараньня.
spring96.org/яс