Віктар Лукашэнка атрымаў новую пасаду
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.04.2019 12:11
На час Эўрапейскіх гульняў ён прызначаны першым віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Foto: nn.by
Памочнік прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Ён заменіць Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы. Адпаведнае рашэньне прынята на пасяджэньні Выканкама НАК.
Кандыдатура Віктара Лукашэнкі была прапанаваная ў ходзе пасяджэньня выканкама і аднагалосна падтрымана. Ён будзе сумяшчаць дадзеную дзейнасьць са сваёй працай на пасадзе памочніка прэзыдэнта.
У далейшым на Алімпійскім сходзе пасьля завяршэньня ў Беларусі буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў будзе вырашацца пытаньне ў дачыненьні да кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзыдэнта НАК.
Паводле Наша Ніва/юл