Беларускі кіраўнік прыбыў зь візытам у Турэччыну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        16.04.2019 10:32
                    
                                 
                
                
                    Аляксандар Лукашэнка 16 красавіка пачаў афіцыйны візыт у Турэччыну.
                
                
                    
                         foto: svaboda.org
foto: svaboda.org
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта паведаміла прэсавая служба беларускага кіраўніка.
У Анкары заплянаваныя ягоныя перамовы з турэцкім прэзыдэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэчы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах з удзелам афіцыйных дэлегацый.
Бакі плянуюць абмеркаваць палітычныя пытаньні ды разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня. Асаблівая ўвага будзе адведзеная інвэстыцыйнаму супрацоўніцтву і захадам у забесьпячэньні збалянсаванага гандлю.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што чакае такіх жа цёплых і сяброўскіх стасункаў паміж Беларусьсю і Турэччынай, як, напрыклад, з Расейскай Фэдэрацыяй.
Паводле Белта/Радыё «Свабода»/юл