Logo Polskiego Radia
Print

Спэктаклі на «Славянскім базары» пакажуць лялечнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2019 18:12
Праект «Лялечны квартал» стаў адным з брэндаў фэстывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлягамі.
Плякат «Славянскага базару ў Віцебску» - 2019 Плякат «Славянскага базару ў Віцебску» - 2019 Фота: fest-sbv.by

Лепшыя спэктаклі на «Славянскім базары» пакажуць лялечнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны
Стала вядомай праграма шостага «Лялечнага квартала», які пройдзе ў час фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з 10 па 16 ліпеня на сцэне беларускага тэатра «Лялька», паведамілі БелТА ў дырэкцыі фэстывалю.
Гэтым летам два калектывы прыедуць на «Славянскі базар» з Санкт-Пецярбурга й пакажуць філязофскую прытчу «Дзюймовачка» ды забаўляльна-пазнавальны спэктакль для дзяцей і дарослых «Мы да вас заехалі на гадзіну, або Ці лёгка быць артыстам».
Прагучаць, як і ў мінулым годзе, гогалеўскія матывы: пермскія лялечнікі пакажуць гледачам тэатральную фантазію «Ноч перад Калядамі».
Кіеўскі муніцыпальны акадэмічны тэатар лялек прывязе музычную казку «Була у зайчика хатинка». Віцебскі тэатар «Лялька» традыцыйна парадуе пастаноўкай «Брэмэнскія музыкі», якой штогод адкрываецца «Лялечны квартал», імправізацыяй «Казкі пра казку», а таксама новай прэм'ерай для дарослых пра Марка Шагала «Мастак. Вяртаньне ў Віцебск». Усяго свае лепшыя пастаноўкі пакажуць 9 калектываў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны.
У мінулым годзе «Лялечны квартал» адзначыў пяцігодзьдзе. Праект стаў адным з брэндаў фэстывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлягамі. У 2018 годзе больш за 1,6 тыс. гледачоў наведалі спэктаклі «Лялечнага квартала», білеты на некаторыя пастаноўкі былі раскуплены да старту «Славянскага базару».

Стала вядомай праграма шостага «Лялечнага квартала», які пройдзе ў час фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з 10 па 16 ліпеня на сцэне беларускага тэатра «Лялька», паведамілі БелТА ў дырэкцыі фэстывалю.

Гэтым летам два калектывы прыедуць на «Славянскі базар» з Санкт-Пецярбурга й пакажуць філязофскую прытчу «Дзюймовачка» ды забаўляльна-пазнавальны спэктакль для дзяцей і дарослых «Мы да вас заехалі на гадзіну, або Ці лёгка быць артыстам».

Прагучаць, як і ў мінулым годзе, гогалеўскія матывы: пермскія лялечнікі пакажуць гледачам тэатральную фантазію «Ноч перад Калядамі».Кіеўскі муніцыпальны акадэмічны тэатар лялек прывязе музычную казку «Була у зайчика хатинка».

Віцебскі тэатар «Лялька» традыцыйна парадуе пастаноўкай «Брэмэнскія музыкі», якой штогод адкрываецца «Лялечны квартал», імправізацыяй «Казкі пра казку», а таксама новай прэм'ерай для дарослых пра Марка Шагала «Мастак. Вяртаньне ў Віцебск». Усяго свае лепшыя пастаноўкі пакажуць 9 калектываў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

У мінулым годзе «Лялечны квартал» адзначыў пяцігодзьдзе. Праект стаў адным з брэндаў фэстывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлягамі. У 2018 годзе больш за 1,6 тыс. гледачоў наведалі спэктаклі «Лялечнага квартала», білеты на некаторыя пастаноўкі былі раскуплены да старту «Славянскага базару».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт