Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі»
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.04.2019 17:08
                    
                    Блогер вядомы тым, што выкрывае факты карупцыі, а таксама актыўна асьвятляе сытуацыю вакол акумулятарнага завода пад Берасьцем.
                
                         Сяргей Пятрухін у судзе, 15 красавіка 2019 годуфота: праваабарончы цэнтар «Вясна»
Сяргей Пятрухін у судзе, 15 красавіка 2019 годуфота: праваабарончы цэнтар «Вясна»
                     
Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі»
Два гады «хіміі» патрабуе пракурор для блогера Сяргея Пятрухіна. Суд Ленінскага раёна Берасьця працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да блогера, якога абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу – «паклёп» і «абраза».
Справу разглядае судзьдзя Аляксандр Семянчук, – паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». У якасьці пацярпелых выступаюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС Сяргей Ігнацюк, Дзьмітрый Якушэвіч, Ігар Галянціч і Сяргей Такун. Сёньня, як і ў мінулыя дні, загадзя на суд прыйшло шмат супрацоўнікаў міліцыі. Пракурор зьвяртае ўвагу судзьдзі, што дзейнасьць Пятрухіна мае публічны характар.

радыё рацыя/вс