У Берасьці вынесьлі першыя прысуды праціўнікам акумулятарнага заводу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.04.2019 16:07
                    
                                 
                
                
                    Агулам разглядаліся справы ад 14 да 16 чалавек, праваабаронцы яшчэ ўдакладняюць зьвесткі.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Сваякі затрыманых і прадстаўнікі грамадзкасьці не змаглі трапіць на канвэер судоў над актывістамі, якія пратэставалі супраць будаўніцтва ля Берасьця акумулятарнага заводу.
Працэсы праходзяць проста ў Ленінскім РАУС. Не пусьцілі нават сваякоў затрыманых.
Двух затрыманых актывістаў за ўдзел у розныя дні ў акцыях пратэсту супраць акумулятарнага заводу пакаралі штрафамі. Мікалай Трацюк атрымаў 10 базавых велічыняў штрафу (255 рублёў) за акцыю 14 красавіка, а Алег Ярмоленка — 30 базавых (765 рублёў) за акцыю 7 красавіка.
За няяўку ў міліцыю па позьве (позва была выпісана якраз на час, калі праходзіла акцыя пратэсту) аштрафаваны на 1 базавую велічыню (25,5 рубля) актывіст Дзьмітрый Бекалюк.
Усе справы пратэстоўцаў разглядае судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Аляксандар Семянчук.
Агулам разглядаліся справы ад 14 да 16 чалавек, праваабаронцы яшчэ ўдакладняюць зьвесткі. Некаторыя працэсы перанесьлі, бо пратэстоўцы хадайнічалі, каб ім далі магчымасьць заключыць дамовы з адвакатамі й час на азнаямленьне са справамі.
радыё свабода/вс