У Берасьці будуць судзіць праціўнікаў акумулятарнага заводу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.04.2019 10:00
У нядзелю ў горадзе прайшла акцыя пратэсту, міліцыя затрымала 14 чалавек.
Foto: screen z youtube.com
14 красавіка ў Берасьці на цэнтральнай плошчы горада сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Ня менш за 200 чалавек сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі цэнтральнымі вуліцамі гораду, скандуючы лёзунгі ««Не» – заводу!», «Свабоду!»
Падчас акцыі міліцыянты, супрацоўнікі АМАП выхоплівалі з калёны найбольш актыўных дэманстрантаў. Некаторых людзям удавалася адбіць, аднак потым іх затрымлівалі.
У выніку праваабаронцы паведамляюць, што за кратамі апынулася 14 чалавек.
Чакаецца, што 15 сакавіка затрыманых будуць судзіць за парушэньне закону аб правядзеньні масавых акцыяў.
Паводле ПЦ «Вясна»/Радыё «Свабода»/Наша Ніва/юл