Студэнтам БДУ забаранілі крытыкаваць унівэрсытэт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.04.2019 12:13
                    
                                 
                
                
                    Гэтая правіла распаўсюджваецца на іншыя ВНУ ў Беларусі
                
                
                    
                         Рэктарат. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Менск, Беларусь.By Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=518894
Рэктарат. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Менск, Беларусь.By Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=518894
                     
                
                
                
               
                
                         Для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выпусьцілі новыя правілы. Згодна з імі, студэнты не павінны дапускаць камэнтары, якія могуць пашкодзіць іміджу ўстановы. Такое патрабаваньне зьмяшчаецца ў правілах унутранага распарадку студэнтаў вядучай беларускай ВНУ.
Пункт 5.20 абавязвае студэнтаў «не дапускаць камэнтароў пра БДУ і ад асобы БДУ, якія разьмяшчаюцца ў інфармацыйнай прасторы (СМІ, інтэрнэт, сацыяльныя сеткі), якія могуць нанесьці пагрозу іміджу і дзелавой рэпутацыі БДУ».
Такія ж патрабаваньні прадʼяўляюцца і да асьпірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў БДУ. За распаўсюджваньне інфармацыі, якая нясе «пагрозу іміджу і дзелавой рэпутацыі БДУ», прадугледжана дысцыплінарная адказнасьць.
Паводле папярэдніх дадзеных, правіла «не крытыкаваць» прынята не толькі ў БДУ, але і ў іншых ВНУ Беларусі.
Паводле TUT.by/Наша Ніва/юл