У Беларусі зьмяняюць правілы дарожнага руху
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.04.2019 14:43
Папраўкі тычацца праезду на ровары па рэгуляваных дарожных пераходах.
Foto: pixabay.com
Дарожная аўтаінспэкцыя Беларусі (ДАІ) прапануе дазволіць раварыстам не злазіць з ровараў на рэгуляваных пешаходных пераходах. Гэта прадугледжана праектам зьменаў у Правілы дарожнага руху.
Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзела забесьпячэньня правапрымяняльнай дзейнасьці УДАІ МГБ МУС Аляксандр Занімон на пасяджэньні круглага стала ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл