Logo Polskiego Radia
Print

Нетрадыцыйныя спосабы пахаваньня вырашылі забараніць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.04.2019 13:29
Традыцыйныя - гэта пахаваньне ў зямлю й крэмацыя, а нетрадыцыйныя - разьвейваньне попелу ды пахаваньне ў вадзе.
Вужынецкія могілкі, Каленкавіцкі раёнВужынецкія могілкі, Каленкавіцкі раёнradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
У Беларусі вырашылі забараніць нетрадыцыйныя спосабы пахаваньня
11 красавік 2019, 13:38
Уладзімер Глод
Усходнія могілкі ў Менску
Усходнія могілкі ў Менску
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні папраўкі ў закон «Аб пытаньнях пахаваньня і пахавальнай справе». Якія навацыі ўносяцца?
1. Уводзяцца паняцьці, якіх раней не было ў законе: традыцыйныя і нетрадыцыйныя спосабы пахаваньня.
Традыцыйныя:
Пахаваньне ў зямлю
Крэмацыя
Нетрадыцыйныя:
Разьвейваньне попелу
Пахаваньне ў вадзе
Намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Сьмірноў сказаў, што ў Беларусі здараюцца выпадкі, калі нябожчыкаў хаваюць нетрадыцыйным спосабам. Ён расказаў, што летась у Наваградзкім раёне памерла дзіця. Бацькі атрымалі «пахавальныя грошы», але хаваць малога ня сталі, а спалілі не ў крэматорыі. Выпадак выклікаў абурэньне вяскоўцаў, цяпер за падобную працэдуру прапаноўваецца адміністрацыйнае пакараньне.
Кальварыйскія могілкі ў Менску
Кальварыйскія могілкі ў Менску
2. Героям Беларусі, Савецкага Саюзу і Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэнаў Айчыны, Славы і Працоўнай Славы прапануецца ставяць помнікі за кошт рэспубліканскага бюджэту. Іх памеры будуць зафіксаваныя ў пастанове Савету Міністраў.
У выпадках, калі сваякі нябожчыка прапануюць іншы праект, папраўкі дазваляюць родзічам атрымаць грашовую кампэнсацыю, якая ня можа перавышаць існыя цэнавыя рамкі.
3. У выпадках самавольнага несанкцыянаванага пахаваньня спэцыялізаваныя арганізацыі цяпер змогуць паведамляць у Сьледчы камітэт для правядзеньня расьсьледаваньня.
4. Мясцовыя саветы атрымаюць права адкрываць старыя могілкі, на якіх ужо не вядзецца пахаваньне, каб можна было падхаваць памерлых сваякоў і стварыць сямейныя калюмбарыі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні папраўкі ў закон «Аб пытаньнях пахаваньня і пахавальнай справе». Уводзяцца паняцьці, якіх раней не было ў законе: традыцыйныя й нетрадыцыйныя спосабы пахаваньня. Традыцыйныя - гэта пахаваньне ў зямлю й крэмацыя, а нетрадыцыйныя - разьвейваньне попелу ды пахаваньне ў вадзе.
Намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Сьмірноў сказаў, што ў Беларусі здараюцца выпадкі, калі нябожчыкаў хаваюць нетрадыцыйным спосабам. Ён расказаў, што летась у Наваградзкім раёне памерла дзіця. Бацькі атрымалі «пахавальныя грошы», але хаваць малога ня сталі, а спалілі не ў крэматорыі. Выпадак выклікаў абурэньне вяскоўцаў, цяпер за падобную працэдуру прапаноўваецца адміністрацыйнае пакараньне.
Героям Беларусі, Савецкага Саюзу і Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэнаў Айчыны, Славы і Працоўнай Славы прапануецца ставяць помнікі за кошт рэспубліканскага бюджэту. Іх памеры будуць зафіксаваныя ў пастанове Савету Міністраў. У выпадках, калі сваякі нябожчыка прапануюць іншы праект, папраўкі дазваляюць родзічам атрымаць грашовую кампэнсацыю, якая ня можа перавышаць існыя цэнавыя рамкі.
У выпадках самавольнага несанкцыянаванага пахаваньня спэцыялізаваныя арганізацыі цяпер змогуць паведамляць у Сьледчы камітэт для правядзеньня расьсьледаваньня.
Мясцовыя саветы атрымаюць права адкрываць старыя могілкі, на якіх ужо не вядзецца пахаваньне, каб можна было падхаваць памерлых сваякоў і стварыць сямейныя калюмбарыі.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт