Сьледчы камітэт: вобшук у офісе «Белсата» ідзе па справе за паклёп
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.04.2019 13:52
На пытаньне, пра які канкрэтна паклёп ідзе гаворка, у Сьледчым камітэце пакуль адмаўляюцца адказваць.
СК пацьвердзіў: вобшук у офісе «Белсата» ідзе па справе за паклёп
У Сьледчым камітэце Беларусі распавялі, што вобшук у менскім офісе тэлеканала «Белсат», які праходзіць з раніцы 9 красавіка, ідзе ў межах расьсьледаваньня крымінальнай справы па ч. 2 арт. 188 КК (паклёп). Справа ўзбуджаная пракуратурай Менска за распаўсюд на сайце тэлеканала «выдумак паклёпніцкага характару», паведаміў «Эўрарадыё» афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.
На пытаньне, пра які канкрэтна паклёп ідзе гаворка, у Сьледчым камітэце пакуль адмаўляюцца адказваць.
Што да самога вобшуку, то ён спатрэбіўся таму, што сьледчыя атрымалі зьвесткі пра месцазнаходжаньне ў офісе «Белсату» кампутарнай тэхнікі, з дапамогай якой, як мяркуецца, і адбыўся распаўсюд загадзя ілжывых зьвестак, распавёў Кабаковіч.

вс