Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы нясуць менш грошай у абменьнікі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.04.2019 14:02
Трыццаць восьмы месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Аднак у сакавіку продаж з боку грамадзян зьнізіўся амаль на 20%, паведаміў Нацбанк Беларусі.

У сакавіку беларусы здалі на 6% больш валюты, чым у лютым, – 580 мільёнаў даляраў. Купля вырасла на 13% – да 483 мільёны даляраў.

Абʼём чыстага продажу валюты ў сакавіку ўпаў на 19,6% да 97 мільёнаў даляраў. За квартал чысты продаж наяўнай валюты склаў 299 мільёнаў даляраў.

Экспэрты прагназуюць, што валютныя запасы беларусаў могуць скончыцца і пры ўмове захаваньня высокага попыту на валюту з боку прадпрыемстваў ціск на рубель будзе павялічвацца.

За 2018 год беларусы здалі мільярд 738 мільёнаў даляраў, што на чвэрць менш, чым два гады таму. За 2017 год чысты продаж склаў 2,2 мільярды даляраў, а ў 2016 годзе – 2,4 мільярды даляраў.

Паводле TUT.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт