Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах зноў затрыманыя Павел Севярынец і Ніна Багінская

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2019 15:56
Ніна Багінская прыйшла сёньня ў Курапаты зь бел-чырвона-белым сьцягам і ў паліто з прышытым плякатам «Свабоду народу».
Момант затрыманьня Паўла Севярынца Момант затрыманьня Паўла Севярынца фота: Радыё «Свабода»

Затрыманыя 5 красавіка ў Курапатах сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец і актывістка Ніна Багінская знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Севярынца Вольга.

Сёньня раніцай рабочыя працягвалі ўстанаўліваць плот вакол урочышча. Прыблізна 10 актывістаў, у тым ліку Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык і Ніна Багінская, падышлі да рабочых і пачалі ім тлумачыць, што гэта месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій, а таксама запатрабавалі спыніць работы.

У Курапатах прысутнічаў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Сяргей Удодаў. Ніна Багінская прыйшла сёньня ў Курапаты зь бел-чырвона-белым сьцягам і ў паліто з прышытым плякатам «Свабоду народу».

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт