Беларусь просіць Расію адтэрмінаваць крэдыт на БелАЭС 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.04.2019 11:21
                    
                                 
                
                
                    Пытаньне прапрацоўваецца на ўзроўні міністэрстваў фінансаў дзьвюх краін.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйны здымакFoto: Wikipedia/Stefan Kühn/CC BY-SA 3.0
Ілюстрацыйны здымакFoto: Wikipedia/Stefan Kühn/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь і Расія абмяркоўваюць магчымасьць адтэрмінаваньня расійскага крэдыту на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пра гэта 4 красавіка распавёў журналістам кіраўнік Белэнэрга Віктар Каранкевіч
Прапановы беларускага боку датычацца як павелічэньня тэрміну крэдыту – з 25 да 35 гадоў, так і зьніжэньня працэнтнай стаўкі.
Крэдыт на будаўніцтва АЭС быў выдзелены ў памеры 10 мільярдаў даляраў у рамках міжурадавага пагадненьня. Меркавалася, што гэтыя сродкі павінны пакрыць 90% выдаткаў на будаўніцтва станцыі. Астатнія 10% аплачвае Беларусь.
Пагашэньне асноўнага доўгу пачынаецца пасьля ўводу АЭС у эксплёатацыю. Першы энэргаблёк плянуецца ўвесьці ў эксплёатацыю ў 2019 годзе, другі – у 2020 годзе.
У сакавіку пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч заявіў, што расійскі бок у цяперашніх эканамічных умовах не бачыць неабходнасьці ў пераглядзе ўмоў выдачы гэтага крэдыту.
Паводле Nasa Niva/юл