У Менску праходзіць сэмінар па выкананьні рэзалюцыі СБ ААН 1540
У сэмінары бяруць удзел дэлегацыі шматлікіх краін, а таксама экспэрты ААН, АБСЭ, СНД, Інтэрпола іг.д.
3-4 красавіка ў Менску праходзіць рэгіянальны сэмінар па выкананьні рэзалюцыі 1540 Савета бясьпекі ААН. Сэмінар арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Беларусі сумесна з камітэтам Савета бясьпекі ААН 1540 і яго групай экспэртаў, Упраўленьнем ААН па пытаньнях раззбраеньня й Сакратарыятам АБСЭ пры фінансавай падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу.
Як паведамляе МЗС, мэтамі сэмінара зьяўляюцца абмен перадавым нацыянальным вопытам у галіне ажыцьцяўленьня рэзалюцыі 1540 (2004), ацэнка дасягнутага прагрэсу, вызначэньне далейшых мер і спрыяньне пашырэньню патэнцыялу для выкананьня гэтай рэзалюцыі, а таксама зьвязаных з ёй рэзалюцый на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
У сэмінары бяруць удзел дэлегацыі Азэрбайджана, Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана, Туркмэністана, Узбэкістана, а таксама экспэрты міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку ААН, АБСЭ, СНД, Інтэрпола, Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сэмінара зьвярнуўся намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. Беларускі дыплямат акцэнтаваў, што тэматыка нераспаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня, сродкаў яе дастаўкі й датычных да іх тэхналёгій захоўвае сваю актуальнасьць і застаецца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасьці.
Краўчанка прадставіў падыходы краіны да пытаньняў міжнароднай бясьпекі, раззбраеньня й нераспаўсюджваньня, падкрэсьліўшы, што Беларусь праводзіць пасьлядоўную й адказную палітыку ў гэтай галіне.
Намесьнік кіраўніка МЗС адзначыў важнасьць усёабдымнага падыходу да выкананьня рэзалюцыі 1540, што прадугледжвае цеснае ўзаемадзеяньне й каардынацыю намаганьняў на рэгіянальным і глябальным узроўнях з мэтай эфэктыўнага процідзеяньня распаўсюджваньню матэрыялаў і тэхналёгій, якія могуць быць выкарыстаныя для стварэньня зброі масавага зьнішчэньня й сродкаў яе дастаўкі.
Рэзалюцыя СБ ААН 1540, прынятая 28 красавіка 2004 году, мае абавязковую юрыдычную сілу. У ёй адлюстраваныя пагроза незаконнага абароту ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі, сродкаў яе дастаўкі й датычных да іх матэрыялаў і небясьпека набыцьця такой зброі й адпаведных матэрыялаў недзяржаўнымі суб'ектамі, уключаючы тэрарыстаў.
У адпаведнасьці з палажэньнямі рэзалюцыі на дзяржавы ўскладаецца абавязак рабіць канкрэтныя крокі па прадухіленьні распаўсюджваньня ядзернай, хімічнай, біялягічнай зброі й сродкаў яе дастаўкі.
belapan.by/аз